Колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам у свеце, перавысіла 10 мільёнаў

Па ўсім свеце каронавіруснай інфекцыяй заразіліся 10,001 мільёна чалавек.
Пра гэта паведамляе універсітэт Джонса Хопкінса, які адсочвае статыстыку пандэміі ў рэальным часе, перадае «Медуза».

На першым месцы па ліку тых, хто заразіўся знаходзяцца ЗША (2,5 мільёна выпадкаў COVID-19), на другім - Бразілія (1,3 мільёна), на трэцім - Расія (633 тысячы).

Увогуле ад каронавіруса памерлі 499 тысяч чалавек па ўсім свеце. Ачунялі 5,065 мільёна.

У Беларусі, па дадзеных на 27 чэрвеня, зарэгістравана 61 095 выпадкаў COVID-19, ачунялі 44 126 пацыентаў, памерлі — 377. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, эпідэмія ідзе на спад у трох рэгіёнах: Мінску, Мінскай вобласці і Віцебскай вобласці. Аб іншых рэгіёнах Беларусі дэталёвых дадзеных няма.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: