Колькасць уцекачоў у свеце пабіла 5-гадовы рэкорд

Згодна з апошнім рэпортам ААН, у 2017 годзе больш за 68 міліёнаў чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў выніку вайны, гвалту альбо іншых формаў пераследу, паведамляе CNN.
Большасць уцекачоў прыходзіцца на пяць краін

Большасць уцекачоў прыходзіцца на пяць краін



Лічба пабіла 5-гадовы рэкорд (65,6 млн. у 2016 годзе). Ва ўпраўленні Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў (UNHCR) адзначылі што Сірыйская вайна ізноў адыграла ролю ў росце паказчыкаў. Але таксама значны рост адбыўся і за кошт іншых краін, такіх як Конга, Паўднёвы Судан і Мьянма.

Кожны 1 з 110 чалавек на зямлі - уцякач, альбо ўнутрана перамешчаны чалавек, альбо шукае прытулку - заяўляюць ў рэпорце.

"Сення, напярэдадні Сусветнага дня уцекачоў, я хачу нагадаць краінам-сябрам ААН, што ніхто не робіцца ўцекачом па ўласным выбары. Аднак у нас саміх есць выбар - як дапамагчы гэтым людзям" - кажа Вярхоўны камісар па справах уцекачоў Філіпа Грандзі.

Як паведамляецца ў дакуманце ААН, большасць уцекачоў выходзіць з 5 краін. Гэта Сірыя (6,3 млн), Афганістан (2,6 млн), Паўднёвы Судан (2,4 млн), Мьянма (1,2 млн), Самалі (986 400). Таксама у 2017-м годзе каля 5 міліёнаў чалавек змаглі вярнуцца ў краіны паходжання.

Даведацца больш аб стане ўцекачоў, аб прычынах і наступствах сусветнага крызісу можна на шэрагу адукацыйных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня ўцекачоў у Мінску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць