Колькасць загінуўшых ад кітайскага каранавіруса узрасла да 56 чалавек

Як найменш у 2002 чалавек у Кітаі пацвердзілася захворванне на пнеўманію, выкліканую новым каранавірусам. Пра гэта паведамляецца ў кітайскіх медыцынскіх ведамствах.
Раней улады КНР заяўлялі пра 1975 інфіцыраваных. Больш за 300 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ ў амаль 2,7 тысяч чалавек гэты дыягназ падазраецца.

Па стане на 26 студзеня колькасць загінуўшых ад віруса складае 56 чалавек.

Напярэдадні старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што хуткасць распаўсюджвання новага каранавіруса павялічваецца.

За межамі Кітая хворыя каранавірусам выяўлены ў Тайландзе, В'етнаме, Сінгапуры, Паўднёвай Карэі, Тайвані, Непале, ЗША і Аўстраліі.

У кітайскім горадзе Ухань будзе пабудавана другая бальніца для заражаных новым каранавірусам. Часовую бальніцу, разлічаную на 1,3 тысячы ложка-месцаў, плануюць здаць праз 15 дзён, паведамляецца ў твітэры газеты «Жэньмінь жыбао».

24 студзеня ўлады Кітая абвясцілі аб будаўніцтве ў горадзе Ухань першай часовай бальніцы на 1000 ложка-месцаў. Плануецца, што яна прыме першых пацыентаў ўжо 3 лютага.

Часовыя бальніцы ў горадзе Ухань узводзяцца з модульных канструкцый. Падобныя стацыянары будаваліся ў Кітаі падчас успышкі атыповай пнеўманіі ў 2002-2003 гадах.

У Ухані, дзе былі зафіксаваныя першыя выпадкі заражэння новым каранавірусам, уведзены рэжым карантыну. З горадам, насельніцтва якога каля 11 мільёнаў чалавек, перапынена авія- і чыгуначныя зносіны.


Кітайскія медыкі зрабілі пералік асноўных сімптомаў захворвання: на пачатковай стадыі яно можа працякаць без такіх характэрных сімптомаў, як кашаль і ліхаманка. Некаторыя хворыя скардзіліся на дыярэю, млоснасць, галаўны боль, адчуванне сціснутасці ў грудзях і агульную слабасць, а таксама пакутавалі кан'юктывітам, паведамілі кітайскія лекары.

Паводле замежных СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: