Кожнаму школьніку ў Літве выдзяляць грошы на наведванне тэатраў і галерэяў

Кожнаму літоўскаму школьніку выдзеляць 15 еўра на год для наведвання культурных падзей. Такое рашэнне прадугледжана ў канцэпцыі «культурнага пашпарта» школьніка, паведамляе «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйны здымак «Радыё Свабода»

У верасні «культурны пашпарт» атрымаюць вучні пачатковых класаў, а са студзеня 2019-га ім змогуць карыстацца ўсе вучні.

Ініцыятары новаўвядзення кажуць, што 15 еўра — гэта дастатковая сума, паколькі гаворка не ідзе пра дарагія квіткі. Тэатры, галерэі, іншыя ўстановы змогуць прапаноўваць паказы, акцыі, праекты, створаныя адмыслова для гэтай праграмы. Для школьнікаў будуць прадугледжаныя мінімальныя цэны.

Паводле папярэдніх дадзеных, праект «культурнага пашпарта» будзе каштаваць каля 6 мільёнаў еўра за год. На гэта плануюць выкарыстоўваць грошы ўраду і Еўрасаюза.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!