Краіны-донары выдзеляць Афганістану больш за 1 млрд. долараў

Паводле слоў генсека ААН Антоніу Гутэрыша, удзельнікам канферэнцыі ў Жэневе ўдалося здзейсніць «квантавы скачок» у пытанні збору сродкаў для насельніцтва Афганістана, паведамляе «Deutsche Welle».
Чарга перад банкам у Кабуле

Чарга перад банкам у Кабуле


Краіны-донары абавязаліся выдзеліць больш за 1 млрд. долараў (846 млн. еўра) на гуманітарную дапамогу ў Афганістане. Такі папярэдні вынік падвёў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у панядзелак, 13 верасня, у Жэневе на канферэнцыі па аказанні эканамічнай падтрымкі гэтай краіне.

Паводле вобразнага выраза кіраўніка сусветнай арганізацыі, дзяржавам-удзельніцам мерапрыемства ўдалося здзейсніць «квантавы скачок» у пытанні збору сродкаў на гэтыя мэты.

Генеральны сакратар ААН: канферэнцыя цалкам апраўдала мае чаканні

«Гэтая канферэнцыя цалкам апраўдала мае чаканні ў плане салідарнасці з народам Афганістана», — канстатаваў Гутэрыш. Пры гэтым ён, як перадае dpa, не канкрэтызаваў, якая частка гэтай сумы паступіць у бліжэйшыя месяцы па лініі ААН, а якая будзе прадастаўлена пазней у іншых фарматах.

Фінансаванне заклікана не дапусціць голаду ў Афганістане і прадухіліць калапс існуючых дзяржслужб, удакладняе dpa.

Кіраўнік МЗС ФРГ прысутнічаў у Жэневе асабіста

Як першапачаткова адзначаў намеснік Гутэрыша па гуманітарных пытаннях Марцін Грыфітс, мэта сустрэчы заключалася ў зборы больш чым 600 млн. долараў (509 млн. еўра) на дапамогу афганскаму народу ў бліжэйшыя чатыры месяцы.

У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 40 міністраў. Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Мас (Heiko Maas) прысутнічаў у Швейцарыі асабіста. Шэраг яго калег па пасадзе ўдзельнічалі ў мерапрыемстве па відэасувязі.

Баевікі радыкальнага ісламісцкага руху «Талібан» 15 жніўня ўвайшлі ў Кабул, а 3 верасня абвясцілі, што ўсталявалі кантроль над усім Афганістанам. Усяго, паводле даных Вашынгтона, пасля захопу ўлады ў Афганістане з талібамі ЗША і іх саюзнікі вывезлі з краіны больш за 122 тысяч мірных жыхароў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: