Краіны ЕС гэтай ноччу перайшлі на зімовы час — у апошні раз

Краіны Еўрапейскага Саюза перайшлі на зімовы час у 2 гадзіны ночы ў нядзелю, 25 кастрычніка. Стрэлкі гадзіннікаў перавялі на 1 гадзіну назад.
У апошнюю нядзелю кастрычніка на зімовы час перайшлі ўсе еўрапейскія краіны, Егіпет, Ізраіль, Туніс і многія іншыя дзяржавы. Розніца ў часе з Літвой, Латвіяй і Украінай з 25 кастрычніка будзе складаць адну гадзіну, з Польшчай - дзве гадзіны.

Нагадаем, вясной і восенню стрэлкі гадзіннікаў у Беларусі пераводзілі на працягу 19 гадоў - з 1992 па 2011 год. У 2011-м Расія перайшла на адзіны час, і наша краіна рушыла ўслед яе прыкладу. Аднак 1 ліпеня 2014 года Дзярждума РФ прыняла рашэнне вярнуць у краіну зімовы час. Беларусь у сваю чаргу адмовілася ад пераводу стрэлак. Атрымліваецца, у нас з Масквой няма розніцы ў часе, хоць нашы суседзі жывуць па зімовым, а мы - па летнім. Абедзве сталіцы знаходзяцца ў гадзінным поясе UTC +3.

Як распавядаў TUT.BY загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Гродзенскага медыцынскага універсітэта Віктар Зінчук, з таго часу, як мінскі гадзінннікі супалі з маскоўскімі і на 2 гадзіны апярэдзілі варшаўскія, наш светлавой перыяд перастаў адпавядаць светлавому перыяду рэгіёну. Суадносіны светлавой і цемнавой фазы сутак уздзейнічаюць на выпрацоўку гармона мелатаніна, які ў сваю чаргу ўплывае на біярытмы ў арганізме чалавека. Жыццё ў летнім часе багатае парушэннем біярытмаў, або дэсінхранозам, тлумачыў Віктар Зінчук.

З 1996 года ў Еўрасаюзе дзейнічае адзінае правіла пераходу на зімовы і летні час, стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца ў апошнюю нядзелю сакавіка на гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка - на гадзіну назад.

Еўрапарламент у сакавіку 2019 года ўхваліў адмову ад пераходу на летні і зімовы час - і ў апошні раз стрэлкі гадзіннікаў у Еўрасаюзе перавядуць 28 сакавіка 2021 года.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: