Краіны ЕС могуць узнавіць памежны кантроль на ўнутраных шэнгенскіх межах

Краіны ЕС папрасілі Еўракамісію заканадаўча падрыхтаваць магчымасць часовага ўвядзення памежнага кантролю на ўнутраных шэнгенскіх межах на тэрмін да двух гадоў. На фоне беспрэцэдэнтнага міграцыйнага крызісу ў Еўрасаюзе некаторыя шэнгенскія краіны ўжо вярнулі пашпартны кантроль на сваіх межах, робячы гэта па існуючых правілах Шэнгенскай канвенцыі. 



«Па правілах, пагранічны кантроль на ўнутраных межах можна часова ўводзіць на шэсць месяцаў, сказаў прадстаўнік Нідэрландаў Клаас Дэйкхоф, — Але наплыў суіскальнікаў прытулку, які вымусіў дзяржавы прыняць гэтыя меры, пакуль не змяншаецца».

Міністры настойліва заклікалі Грэцыю прыняць больш энергічныя меры для стрымлівання прыток мігрантаў. Некаторыя пагражаюць нават выключыць яе з прасторы адкрытых межаў, паколькі крызіс усё больш падзяляе ЕС.

Раней, выступаючы ў парламенце, прэм'ер Славеніі Міро Церар прапанаваў размясціць паліцэйскія падраздзяленні ЕС на грэка-македонскай мяжы. «Мы павінны ўсталяваць другую лінію абароны на мяжы Македоніі і Грэцыі, — заявіў ён. — Краіны ЕС павінны ўзяць яе пад сумесны кантроль для прадухілення нелегальнай міграцыі».

Міністр па міграцыйнай палітыцы Грэцыі Янніс Музалас асудзіў пагрозы выключыць яго краіну з Шэнгена як «пошук казла адпушчэння». Але міністры абмеркавалі ідэю выкарыстоўваць Frontex (агенцтва ЕС па ахове межаў) на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй. на мяжы паміж Грэцыяй і Македоніяй.

«Статыстыка за калядны перыяд не радуе. Кожны дзень, згодна з Frontex на тэрыторыю Еўрасаюза прыбываюць дзьве тысячы бежанцаў. Сакавіцкі еўрасаміт стане апошняй магчымасцю пераканацца, што наша міграцыйная палітыка працуе. У адваротным выпадку, нас могуць чакаць сур’ёзныя наступствы, а менавіта — распад Шэнгена», — заявіў 19 студзеня на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск.

Euronews

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: