«Краматорскія пчолкі» чацвёрты год плятуць маскіровачныя сеткі (фота, відэа)

Шэраг грамадскіх арганізацый украінскага Краматорска, які ў 2014 годзе быў захоплены сепаратыстамі і праз некаторы час вызвалены ўкраінскімі войскамі, аб’ядналіся ў валанцёрскі рух, што дапамагае жаўнерам.

Касцяк валанцёраў — пенсіянеры. Менавіта на аснове арганізацыі пенсіянераў і інвалідаў “Данка” напрыканцы 2014-га года арганізаваўся валанцёрскі рух. Людзі сталага веку, многія з якіх на сабе адчулі жахі “рускага свету”, пачалі збірацца разам і нешта рабіць для вайскоўцаў, якія ў 50 кіламетрах на ўсход ад горада трымаюць лінію абароны.

 

 

Сёння галоўны вынік дзейнасці “краматорскіх пчолак” — маскіровачныя сеткі для вайсковых пазіцый, якія дазваляюць уратаваць дзясяткі, калі не сотні жыццяў жаўнераў. У пляценні сетак стала ўдзельнічаюць 20–30 чалавек, якія цягам дня змяняюць адзін аднаго. Звычайна штодзень атрымліваецца сплесці каля 100 квадратных метраў сеткі.

 

Таксама валанцёры вырабляюць маскіровачныя касцюмы для разведчыкаў, так званыя “кікімары”, вырабляюць сувеніры і абярэгі, рыхтуюць вітамінныя сумесі для тых, хто на перадавой.

 

 

Штаб-кватэра валанцёраў месціцца ў паўпадвальным памяшканні, якое бясплатна прадаставілі мясцовыя органы ўлады. На сценах вялізны плакат “Народжені вільними”, мапа Украіны з партрэтамі-іконкамі загінулых у апошнія 4 гады за яе незалежнасць сыноў і нацыянальны сцяг, распісаны падзякамі вайскоўцаў, якія стрымліваюць агрэсію з Усходу.

 

На падваконні размешчана галерэя партрэтаў загінулых за вольную Украіну жыхароў Краматорску.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: