Краўчук: Мінск больш не можа быць пляцоўкай перамоваў па Данбасу

Па словах пастаяннага прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе, Мінск больш не можа быць пляцоўкай перамоў па ўрэгуляванні ў Данбасе з-за сітуацыі вакол Беларусі, таму неабходна знайсці новае месца для сустрэч кантактнай групы.


«У нас не будзе ўжо рэйсаў у Беларусь, мы не зможам нават туды патрапіць. Такім чынам, улічваючы сітуацыю, што склалася, дыктатарская паводзіны, якія дэманструе самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі Лукашэнка, зразумела, што мы не можам нават разглядаць пытанне пра кропку абмеркавання — мінскую пляцоўку. Мы абавязкова будзем шукаць новую пляцоўку», — заявіў пастаянны прадстаўнік Украіны ў кантактнай групе Леанід Краўчук у эфіры тэлеканала «Украіна-24».

Па словах Краўчука, Украіна будзе звяртацца да ўсіх бакоў перамоваў з пытаннем аб пошуку новага месца, у першую чаргу — да АБСЕ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: