
У суботу ў Бахчысараі адбылася пазачарговая сесія
курултая крымскотатарского народа. Дэлегаты
з'езда прынялі рашэнне пачаць палітычныя і прававыя працэдуры па стварэнні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа на яго гістарычнай тэрыторыі — у Крыме.
Пытанне аб тым, у складзе якой дзяржавы будзе створана аўтаномія, пакуль застаецца
адкрытым.
Крымскія татары складаюць каля 12 % насельніцтва, гэта 300 тысяч грамадзян.