Крымінальнае лячэнне каронавіруса: як і чаму?

У краіне з найбольш перадавой медыцынай у свеце распачаўся цікавы эксперымент. У клініцы «Іхілоў» у Ізраілі хворых на каронавірус пачалі лячыць канабісам.

Мэта методыкі ў тым, каб праверыць, наколькі канабідыёлы могуць запаволіць запаленчыя працэсы і аблегчыць сімптомы. Як паведаміла прэс-служба клінікі, эксперымент вядзе вядучы анестэзіёлаг Барак Коэн, і ў дасследванні возьмуць удзел дзясяткі пацыентаў.

Падобныя метады ў аблягчэнні сімтомаў, абязбольванні і рэкрэацыі праводзяцца ў многіх заходніх краінах. У Польшчы, напрыклад, канабіс легальны і адкрыта прадаецца ў крамах. Беларускія ж законы забараняюць усе віды канабіса і прадугледжваюць вялікія турэмныя зняволення — да 15 гадоў.

Беларускі рух за дэкрыміналізацыю «Легалайз Беларусь» ужо даўно змагаецца за адмену такіх вялікіх турэмных тэрмінаў. Былы старшыня руху, актывіст Пётр Маркелаў з сумам адзначае: «У Беларусі такое немагчыма, бо канабіс нелегальны».

Варта адзначыць, што канабіс альбо каноплі, якія не ўтрымліваюць псіхаактыўнага рэчыва ТГК (тэтрагідраканабінолу) не можа лічыцца наркотыкам. Але, паводле беларускага заканадаўства, нават дзікія каноплі (садовы шкоднік) можа пагражаць турэмным зняволеннем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: