КС дазволіў Расіі не выконваць рашэнні ЕСПЧ

Расія можа не выконваць рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека, калі пры гэтым парушаюцца асноўныя канстытуцыйныя нормы, пастанавіў расійскі Канстытуцыйны суд.



Згодна з рашэннем КС, Канвенцыя аб абароне правоў і свабод чалавека або заснаваныя на ёй прававыя пазіцыі ЕСПЧ падлягаюць рэалізацыі толькі пры ўмове вышэйшай юрыдычнай сілы — канстытуцыі Расіі.

У сярэдзіне чэрвеня больш за 90 дэпутатаў Дзярждумы звярнуліся ў Канстытуцыйны суд за тлумачэннямі пра тое, як павінны прымяняцца ў Расіі рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека.

У лютым 1996 года Расія падпісала Еўрапейскую канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, а таксама шэраг пратаколаў да яе.

Ратыфікаваўшы гэтыя пагадненні, Расія прызнала юрысдыкцыю ЕСПЧ і абавязалася выконваць яго рашэнні.

www.bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: