Кваснеўскі склікае з’езд праекту “Europa Plus” на восень

У будучым годзе “Europa Plus” збіраецца вылучыць сваіх прадстаўнікоў на выбары ў Еўрапарламент. Аляксандр Кваснеўскі абяцае прадставіць праграму свайго новага палітычнага праекту “Europa Plus” пасля вакацыяў.



Пра гэта Польскаму радыё распавёў паплечнік экс-прэзідэнта, еўрадэпутат Марэк Сівец.

У дадзены момант ствараюцца арганізацыйныя структуры новага палітычнага ўтварэння і яго праграма. Увосень адбудзецца публічны сход сябраў праекту “Europa Plus”, на якім Аляксандр Кваснеўскі прадставіць праграму.

Неўзабаве распачне працу інтэрнэт-старонка новай палітычнай ініцыятывы дзякуючы якой Кваснеўскі і яго паплечнікі будуць шукаць прыхільнікаў.

“Europa Plus” — гэта лева-ліберальны праект экс-прэзідэнта Аляксандра Кваснеўскага, еўрадэпутата Марэка Сіўца і дэпутата Сейму Януша Палікота. У будучым годзе “Europa Plus” збіраецца вылучыць сваіх прадстаўнікоў на выбары ў Еўрапарламент.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!