Кыргызстан. Легалізуйма тэнгрыянства!

У Кыргызстане зноў пачалі казаць пра легалізацыю тэнгрыянства. Тэнгрыянства — рэлігія качэўнікаў еўразійскіх стэпаў, у якой цэнтральнае месца займае культ неба.

Пасля прыходу ісламу яна была фармальна забароненая, аднак захавалася ў побыце. 

Гаворкі пра рэгістрацыю адпаведнай царквы трываюць ужо дзесяць гадоў, аднак усе традыцыйныя канфесіі супраць легалізацыі паганцаў. 

Дапамагае праціўнікам тэнгрыянства і мясцовая кінаіндустрыя. У сярэднеазіяцкіх фільмах жахаў папулярная тэма, калі героі з дапамогай тэнгрыянства выклікаюць розных пачвараў. 


Так ці інакш, на мінулым тыдні сябры адной з грамадскіх арганізацый у Бішкеку зноў заявілі пра неабходнасць вяртання кыргызаў да старажытнай рэлігіі. 

Адлігу ў пытанні легалізацыі паганства звязваюць таксама з перспектывамі турызму — асабліва з Венгрыі і Балгарыі. Паколькі венгры і балгары прыйшлі ў Еўропу з Азіі, усё больш людзей у гэтых краінах цікавіцца традыцыямі прашчураў — і ў тым ліку іх рэлігійнымі вераваннямі.

Паводле кыргызскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!