Кыргызстан. У чаканні перайменавання

Як вядома, апошнім часам грамадскасць шэрагу краін СНД знайшла сябе новую гульню — прыдумвае новыя назвы для сваіх краін. Напрыклад, у Казахстане прапануюць называць Казах Елі, а Арменію могуць назваць Усходняя Арменія.



Не адстаюць ад модных трэндаў і кыргызы. Напрыклад, грамадскі рух «Жаштар Өкмөтү» лічыць, што краіна павінна называцца проста Кыргыз. Маўляў, выключна новая назва краіны можа дапамагчы кіргізам парваць з эпохай палітычнай карупцыі, якая пануе ў краіне апошнія гады.

Новай назвай прапановы «Жаштар Өкмөтү» не абмяжоўваюцца. Высоўваецца ідэя адначасова са зменай назвы дзяржавы радыкальна змяніць канстытуцыю, а дакладней, ліквідаваць парламенцкую рэспубліку. Парламент, на думку рэфарматараў, можа замяніць такі орган, як Народны Курултай. Пры гэтым аўтары рэформы спасылаюцца на вопыт буратаў.

Аказваецца, у Бураціі па канстытуцыі аўтаноміі дзейнічае Народны Курултай, які мае функцыі заканадаўчага органу. Праўда, кіргізскія рэфарматары забываюць сказаць, што Курултай дзейнічае паралельна парламенту, і хутчэй з’яўляецца сімвалічнай данінай мясцовай палітычнай традыцыі.

Паводле кіргізскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: