Латвія. Канец інстытута «неграмадзян»

Сейм Латвіі ў першым чытанні падтрымаў аўтаматычнае прадстаўленне грамадзянства дзецям неграмадзян.


Згодна з законапраектам, дзеці, якія нарадзіліся ў Латвіі пасля 1 чэрвеня 2018 года, больш не будуць атрымліваць статус неграмадзян. 

Неграмадзяне не могуць займаць шэраг пасад, а таксама ўдзельнічаць у выбарах і рэферэндумах. Каб атрымаць грамадзянства Латвіі, ім трэба прайсці працэдуру натуралізацыі — здаць экзамен па латышскай мове і гісторыі краіны. 

Інстытут «неграмадзян» даўно выклікаў крытыку ў Еўропе. Аднак некаторыя партыі прынцыпова блакавалі зрухі ў гэтай сферы ды спасылаліся на асаблівасці краіны. 

Застаецца дадаць, што ініцыятыву ў Сейм унёс прэзідэнт Латвіі Раймандс Вэёніс. Прыкладна 72 працэнты жыхароў падтрымліваюць рэформу. 

Наступным крокам, магчыма, будзе допуск неграмадзян да ўдзе­лу ў самакіраванні. Лічыцца, што гэта дапаможа заціка­віць іх латышскай палітыкай замест таго, каб глядзець расійскія тэлеканалы.

Паводле латышскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!