Латвія. Навучыць любіць радзіму

Давесці ў 2027 годзе колькасць насельніцтва, якое ганарыцца прыналежнасцю да Латвіі, да 95%! Такія кантрольныя лічбы ўсур’ёз прыводзяцца ў «Асноўных напрамках развіцця актыўнай грамадскай супольнасці на 2021–2027 гады», якія цяпер разглядаюць у латышскім Мінкульце.
Shutterstock.com

Shutterstock.com

У Асноўных напрамках Мінкульт прапануе розныя віды пачуцця гонару. Да прыкладу, «пачуццё эмацыйнай прыналежнасці, якому не трэба нейкае рацыянальнае тлумачэнне». Далей ідуць каштоўнасці культуры: «перакананні, традыцыі, звычаі, мова». Рэкамендуюцца таксама «гістарычныя ўспаміны, якія дазваляюць адчуць гонар за сваю дзяржаву, атрымаць натхненне і ганарыцца сваімі каранямі».

Пры гэтым чыноўнікі дапускаюць, што пяць працэнтаў да 2027 года ўсе ж такі не будуць адчуваць нацыянальны гонар. Тым, хто не здольны на такія высокія пачуцці, рэкамендуецца ганарыцца месцам пражывання, што ўключае «павагу да сям’і, прыродных рэсурсаў і пейзажу».

Паводле латышскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: