Латвія. Сто гадоў Латгальскаму кангрэсу

Роўна сто год таму, 9–10 мая 1917 года, у горадзе Рэзэкне (Латвія) адбыўся Кангрэс латышоў Латгаліі, або так званы Латгальскі кангрэс, які меў глабальныя вынікі для рэгіёну, у тым ліку для Беларусі.

Латгальскі кангрэс павінен быў вызначыць, хто такія латгальцы — латышы або ўсё ж асобны народ, які мусіць ствараць асобную адміністратыўную адзінку або шукаць пратэктарату дзяржаў-суседзяў? 

Латгальцы — балцкі этнас. Большасць вернікаў-латгальцаў вызнаюць каталіцызм, што адрознівае іх ад латышоў, якія з'яўляюцца пераважна лютэранамі. 

Па выніках кангрэсу, які адбыўся 9–10 мая (26–27 красавіка па старым стылі) у Рэзэкне было вырашана, што латгальцы і латышы — адзіная латвійская нацыя. Гісторыкі лічаць, што без рэзалюцыі ў Рэзэкне Латвія як адзіная дзяржава нават магла б і не паўстаць.

Самае цікавае, што ў цяперашняй Латвіі латгальскі рух разглядаецца як прарасійскі і сепаратысцкі, з улікам таго, што большасць насельніцтва рэгіёну рускамоўныя.

Варта, нарэшце, дадаць, што ў выніку кангрэсу ў Рэзэкне цяперашні Даўгаўпілс, які тады называўся Дзвінск, і яго наваколлі сталі канчаткова ўспрымацца як латышскі, а не беларускі край.

Паводле латвійская прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: