Латвія застаецца на апошнім месцы сярод краін ЕС па прадастаўленні правоў ЛГБТ

Латвія зноў заняла апошняе месца сярод краін Еўрасаюза па прадастаўленні дзяржавай правоў для сэксуальных меншасцяў, гаворыцца ў штогадовым рэзюмэ арганізацыі па абароне правоў сэксуальных меншасцяў «ILGA Europe» аб становішчы ЛГБТ у Еўропе.
nsn.fm

nsn.fm

Арганізацыя ў першую чаргу ацэньвала правы, прадастаўленыя прадстаўнікам сэксуальных меншасцяў дзяржавай. Было прызнана, што ў апошнія гады ў Латвіі назіраецца прагрэс у гэтай сферы, але па шкале ад 0% да 100% Латвія атрымала толькі 17%, або на адзін працэнтны пункт больш, чым у 2018 годзе.

Абедзве суседнія краіны маюць больш высокі рэйтынг — Літва атрымала 23%, а Эстонія — 38%, аднак гэта ўсё роўна ніжэй за сярэдні паказчык па ЕС, які складае 46%.

Паводле вынікаў даследавання Еўрапейскай камісіі «Eurobarometer», стаўленне жыхароў Латвіі да сэксуальных меншасцяў з'яўляецца адным з самых адмоўных ў ЕС.

Толькі 24% рэспандэнтаў з Латвіі згодныя з ідэяй дазволіць аднаполыя шлюбы. Гэта на 45 працэнтных пунктаў менш, чым сярэдні паказчык па ЕС.

Латвійскае аб'яднанне ЛГБТ і іх сяброў «Mozaika» праінфармавала «ILGA Europe», што на працягу мінулага года арганізацыя атрымала паведамленні аб 29 злачынствах на глебе нянавісці да ЛГБТ.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: