Латвія адгародзіцца ад Расіі 90-кіламетровым мурам

Латвія мае намер узвесці мур на асобных участках мяжы з Расіяй, каб вырашыць праблему з мігрантамі.



Агульная працягласць агараджэння складзе 90 кіламетраў, паведамляюць Naviny.by са спасылкай на латвійскія СМІ.

Па словах кіраўніка МЗС Латвіі Рыхарда Казлоўскіса, за апошнія некалькі дзён на мяжы затрымалі дзесяць в’етнамцаў-нелегалаў, якія трапілі ў гэтую краіну менавіта з Расіі. Міністр лічыць, што мур абароніць і іншыя краіны ЕС, бо зразумела, што ніводная з затрыманых асобаў заставацца ў Латвіі зусім не хоча”.

На праект уладкавання ўсходняй мяжы ўлады Латвіі сёлета патрацяць паўмільёна еўра, а ў наступным годзе — болей за тры. Мур будзе аснашчаны камерамі назірання і сэнсарнымі сістэмамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: