Латвійская паліцыя распачала крымінальную справу па захопе самалёта «Ryanair» у Мінску

Латвійская дзяржаўная паліцыя распачала  крымінальную справу па факце інцыдэнту ў траўні з захопам самалёта «Ryanair» у Мінску.
Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

У канцы траўня латвійская паліцыя пачала ведамасную праверку, аднак пазней была прынятая пастанова пра распачынанне крымінальнага працэсу. Праверка была пачата, паколькі на борце самалёта знаходзіліся двое грамадзянін Латвіі. Пра гэта піша Zerkalo.io са спасылкай на латвійскае Нацыянальнае агенцтва LETA.

Паліцыя Латвіі пакуль не каментуе, ці будзе гэтая справа расследаваная ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва.

Крымінальная справа распачатая па раздзеле Крымінальнага кодэкса аб злачынствах супраць свабоды, гонару і годнасці. Гэты раздзел змяшчае нормы, якія прадугледжваюць адказнасць за выкраданне, незаконнае пазбаўленне свабоды і захоп закладнікаў.

23 траўня самалёт «Ryanair» вымушаны быў прызямліцца ў Мінску. На ім ляцелі журналіст Раман Пратасевіч разам са сваёй дзяўчынай, грамадзянкай Расіі Соф'яй Сапега. Яны былі затрыманыя беларускімі сілавікамі. Пратасевіча абвінавачваюць у асабліва цяжкіх злачынствах, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля пасадкі самалёта «Ryanair» у Мінску ЕС афіцыйна забараніў беларускім самалётам лятаць у сваёй паветранай прасторы і пасадку беларускіх самалётаў у еўрапейскіх аэрапортах. Таксама былі зацверджаныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: