Лаўрэаты «альтэрнатыўнай нобелеўкі» будуць узнагароджаныя 3 снежня

Лаўрэаты шведскай прэміі "За правільны лад жыцця" 2020 года — яе яшчэ называюць "альтэрнатыўнай Нобелеўскай прэміяй", будуць узнагароджаны ў чацвер, 3 снежня, у прамым эфіры. Сёлета сярод тых, хто атрымае прэмію — Алесь Бяляцкі і праваабарончы цэнтр "Вясна", актывіст з ЗША, Ірана і Нікарагуа. 

Уручэнне прэміі адбудзецца анлайн падчас жывой трансляцыі з Стакгольма. Узнагароду будзе ўручаць міністр замежных спраў Швецыі Эн Ліндзе.

Сярод лаўрэатаў прэміі: іранская абаронца правоў жанчын Насрын Сатудэх, амерыканскі адвакат па грамадзянскіх правах Браян Стывенсан, актывістка руху за правы карэнных народаў і абарону навакольнага асяроддзя Лоці Канінгам Рэн з Нікарагуа, а таксама беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і грамадская арганізацыя Праваабарончы цэнтр "Вясна”.

У рамках прэміі чатыры лаўрэата атрымліваюць па 1 мільёну шведскіх крон на працяг сваёй працы.

Уручэнне прэміі адбудзецца ў 20:00 па мінскім часе (18:00 — СЕТ) у чацвер, 3 снежня.

Месца правядзення: анлайн па адрасе  2020.rightlivelihoodaward.org (патрэбна рэгістрацыя).

Прэмія "За правільны лад жыцця" заснавана ў 1980 годзе і накіравана на выхаванне чалавечай мужнасці, неабходнай для дасягнення міру, справядлівасці і ўстойлівага развіцця для ўсіх. Прызнаючы дзеянні смелых празорцаў і выбудоўваючы эфектыўныя сувязі па ўсім свеце, прэмія накіравана на стымуляванне тэрміновых і доўгатэрміновых сацыяльных зменаў.

Асаблівасцю прэміі з'яўляецца тое, што кожны жадаючы можа вылучыць на разгляд асобных асоб і арганізацыі. Міжнароднае журы выбірае лаўрэатаў пасля ўважлівага даследаванні даследчай групай фонду. У адрозненне ад большасці іншых міжнародных прэмій, прэмія не мае катэгорый. Яна прызнае, што ў імкненні адказаць на выклікі сучаснага свету найбольш натхняюць і выдатныя працы часта не паддаюцца ніякай стандартнай класіфікацыі.

На сённяшні дзень ўзнагароду атрымалі 182 лаўрэата з 72 краін.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: