Лаўроў заявіў аб прызнанні лідараў ЛДНР

Сяргей Лаўроў лічыць, што кіраўнікі "рэспублік" Данбаса даўно здабылі легітымнасць. Расійскі міністр перакананы, што прызнанне дакументаў ДНР і ЛНР адпавядае духу і літары Мінскіх пагадненняў.

Пашпарт ДНР. Фота newstes.ru

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў лічыць, што лідары самаабвешчаных ДНР і ЛНР здабылі легітымнасць, падпісаўшы Мінскія пагаднення. Пра гэта паведамляе “Інтэрфакс”.

"Прызнанне лідараў самаабвешчаных рэспублік было зроблена з падпісаннем Мінскіх дамоўленасцей, якія, у сваю чаргу, былі ўхваленыя кансенсусам у рэзалюцыі Савета бяспекі ААН", — сказаў Лаўроў.

Ён таксама адзначыў, што нядаўні ўказ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб прызнанні дакументаў "рэспублік" Данбаса адпавядае як духу, так і літары Мінскіх пагадненняў.

"Міжнароднае права не забараняе прызнанне дакументаў, якія неабходныя для рэалізацыі правоў і свабодаў і якія выдадзены ўладамі, што не карыстаюцца міжнародным прызнаннем", — падкрэсліў Лаўроў.

Ён таксама пацвердзіў, што ўказ Пуціна "прадыктаваны выключна гуманітарнымі меркаваннямі".

АБСЕ ўчора выказалася наконт прызнання Расіяй пашпартоў ДНР і ЛНР. Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе лічыць, што рашэнне Расіі аб прызнанні дакументаў самаабвешчаных ДНР і ЛНР "супярэчыць мэтам працэсу ўрэгулявання на ўсходзе Украіны". Пра гэта гаворыцца ў заяве аўстрыйскага старшынства АБСЕ, што было апублікавана 20 лютага на сайце арганізацыі: "Старшынства АБСЕ выказвае сур'ёзную занепакоенасць з нагоды гэтай меры, прынятай у Расійскай Федэрацыі", — адзначаецца ў дакуменце.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць прызнанне Расіяй дакументаў, выдадзеных ДНР і ЛНР, "чарговым доказам расійскай акупацыі і парушэнні нормаў міжнароднага права".

А сакратар СНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што такое рашэнне Пуціна азначае выхад Расіі з Мінскага працэсу.

Паводле Корреспондент.net, www.dw.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: