Лаўроў: ЗША спрабуюць стварыць аўтакефальную некананічную царкву ў Беларусі

Пра гэта міністр замежных спраў Расіі заявіў на форуме сучаснай журналістыкі ў Сочы, пішуць «Моцныя Навіны» са спасылкай на ТАСС.

Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў


Сяргей Лаўроў упэўнены, што амерыканцы хочуць падарваць пазіцыі сусветнага праваслаўя.

«Наколькі сур'ёзныя, наколькі абгрунтаваныя заявы пра тое, што амерыканцы задаліся мэтай падарваць пазіцыі сусветнага праваслаўя? Мы гэта ведаем, і яны асабліва гэтага не хаваюць», — растлумачыў кіраўнік МЗС Расіі.

Ён дадаў, што ва Украіне ўжо ўтварылася некананічная праваслаўная царква.

«Украінскі патрыярх Варфаламей наўпрост залежыць ад ЗША, ад тых, хто працуе на розных напрамках на амерыканскай тэрыторыі, у тым ліку фінансава», — лічыць Лаўроў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: