Ле Пэн: «Нацыянальны фронт» зменіць назву

Лідар французскага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пэн заявіла ўвечары 7 мая, пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах, што яе партыі спатрэбіцца «глыбокая трансфармацыя».

Марын Ле Пэн (у цэнтры)

У прыватнасці, партыя зменіць назву.

Марын Ле Пэн, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў прымесці Парыжу, заклікала «ўсіх патрыётаў» далучыцца да абнаўлення «Нацыянальнага фронту».

«Нацыянальны фронт» быў заснаваны ў 1972 годзе французскім палітыкам Жанам-Мары Ле Пэнам, бацькам Марын Ле Пэн. Партыя мае 2 дэпутацкія мандаты з 577 у ніжняй палаце французскага парламенту.

www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: