Лех Валенса працягвае даказваць, што ён не «Болек»

Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса паабяцаў: "Хто дакажа, што я не агент камуністаў, атрымае 250 тысяч злотых".



Фота з сайта  studentportal.pl

Лех Валенса запрапанаваў 250 тысяч злотых (амаль 59 тысяч еўра) таму чалавеку, які дакажа, што экс-прэзідэнт Польшчы ў часы ПНР не быў агентам камуністычнай Службы бяспекі.

Трэба было б таксама даказаць, што дакументы СБ і гэтак званая папка агента «Болека» была падробленая спецслужбамі. Гэтую тэму асвятляе партал Dziennik.pl.

Не так даўно ў адкрытых архівах Службы бяспекі была знойдзена асабістая справа сакрэтнага супрацоўніка «Болека», якім, як мяркуецца, мог быць Лех Валенса. Былы прэзідэнт Польшчы і лідар прафсаюза «Салідарнасць» заяўляе, што ўсе дакументы падробленыя.

Валенса напісаў, што чакае «бясспрэчных доказаў», якія сведчаць аб тым, хто падрабіў справу «Болека». На яго думку, браты Качыньскія, выкарыстоўваючы падробленыя дакументы Службы бяспекі, здаўна хацелі зрабіць яго агентам.

Валенса прапанаваў 250 тысяч злотых у «Фэйсбуку». Грошы павінны сабраць прыхільнікі былога лідара легендарнай «Салідарнасці».

Аднак, здаецца, гэта была не да канца сур’ёзная прапанова, бо пост у сацсетцы хутка знік.

www.polskieradio.pl


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!