ЛГБТ-марш у Тбілісі адмянілі за некалькі гадзін да пачатку

Журналісты і аператары цэлага шэрагу СМІ пацярпелі ў выніку нападаў радыкальна настроеных праціўнікаў прайд-парада ў Тбілісі. Праз успышку гвалту арганізатары адмянілі мерапрыемства незадоўга да яго правядзення.
За некалькі гадзін да пачатку ў Тбілісі маршу прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці гэтае мерапрыемства было адменена з-за нападаў на яго ўдзельнікаў і журналістаў. Пра гэта ў панядзелак, 5 ліпеня, паведамілі ў Facebook арганізатары маршу, «НВА Tbilisi Pride», усклаўшы віну за тое, што адбылося, на грузінскія ўлады.

«Улічваючы сённяшнія падзеі, мы не чакаем, што МУС адэкватна выканае свае абавязкі, бо бачым, што яны не рэагуюць на факты гвалту, якія адбываюцца перад імі, а вялізная хваля нянавісці, якую мы зараз назіраем, натхнёная і падтрымана ўрадам і Патрыярхіяй, — цытуе паведамленне выданне «Грузія Online». — Улады не толькі не забяспечвалі бяспеку квір-супольнасці і нашых прыхільнікаў, але і не дазволілі нам ажыццяўляць наша права на сходы сваімі актыўнымі дзеяннямі. Мы не можам выходзіць на вуліцы, поўныя жорсткіх людзей, якія падтрымліваюцца ўладамі, патрыярхіяй і прарасійскімі сіламі, і падвяргаць небяспецы жыцці людзей!»

Раней у той жа дзень тысячы праціўнікаў правядзення ў сталіцы Грузіі «Маршу годнасці» пад лозунгам «Выходзь за салідарнасць» перакрылі цэнтральную тбіліскую вуліцу Руставелі. Яны наладзілі там мітынг і сталі нападаць як на тых, хто сабраўся для ўдзелу ў прайд-парадзе, так і на прадстаўнікоў СМІ, кідаючы ў іх бутэлькі, камяні і палкі. Паводле «Грузія Online», нападу падвергліся каля 20 журналістаў і аператараў, была пашкоджана іх тэхніка. Пацярпелі, у прыватнасці, супрацоўнікі «Радыё Свабода», «Руставі - 2», «Першага канала» грузінскага тэлебачання і іншых. Цэлы шэраг прадстаўнікоў прэсы дастаўлены ў бальніцы.

Акрамя таго, дзясяткі радыкальна настроеных гамафобаў сабраліся перад офісам арганізацыі «Tbilisi Pride». Некалькі праціўнікаў гей-супольнасці узлезлі на балкон будынка, сарвалі з фасада вясёлкавы сцяг і спалілі яго.

Па факце нападу на журналістаў узбуджаная крымінальная справа.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: