Ліберыя. Эпідэмія — сябра кіно

Вядома, што эпідэміі могуць выклікаць не толькі негатыўныя, аднак і прагрэсіўныя наступствы.


 Славутая «чорная смерць» — пандэмія чумы ў 1346–1353 гадах у Еўропе — заклала бомбу пад феадальную сістэму. 

Яшчэ адной ілюстрацыяй феномену эпідэмій стала сучасная Ліберыя — нядаўняя ахвяра Эболы. Каб лакалізаваць эпідэмію, дзяржава і міжнародныя арганізацыі абвясцілі ў 2014-м нацыянальны каранцін. У выніку вялікая частка насельніцтва апынулася ізаляванай ад свету, і ў тым ліку ад кінапрадуктаў. 

Момантам скарысталіся мясцовыя кінематаграфісты, якія пачалі актыўна здымаць свае стужкі. У выніку кінарынак Ліберыі пачаў квітнець аж да таго, што паўстаў тэрмін Lollywood. 

Праўда, мастацкі ўзровень таго, што робяць у Lollywood, — не самы высокі. Тым не менш, за кошт мясцовага каларыту Lollywood аказаўся настолькі запатрабаваным, што здолеў захавацца як індустрыя нават пасля таго, як у 2015-м каранцін адмянілі, і ў Ліберыю зноў пайшлі замежныя стужкі. 

На мінулым тыдні ў краіне правялі першы ў гісторыі кінафестываль нацыянальнага кіно.

Паводле нігерыйскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: