Лідар Народнага фронту Азербайджана затрыманы ў Баку

У Баку на шэсці з нагоды Дня нацыянальнага адраджэння затрымалі лідара апазіцыйнага Народнага фронту Азербайджану Алі Керымлі. Разам з ім затрыманыя больш за 10 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.
Алі Керымлі

Алі Керымлі

Паводле дадзеных сайту «Эхо Кавказа», затрыманых абвінавачваюць у парушэнні правілаў правядзення шэсцяў. Агенцтва Turan адзначае, што месцазнаходжанне Керымлі і яшчэ некалькіх актывістаў невядома.

Усяго, паводле апошніх дадзеных, падчас акцыі 17 лістапада былі затрыманыя 52 актывісты. Большасць адпушчаныя пасьля папярэджання.

Пасля затрыманняў дзясяткі чалавек сабраліся каля будынка паліцыі, каб выказаць свой пратэст дзеянням уладаў. Па словах актывістаў, паліцэйскія заводзілі людзей у аўтобус і везлі ў невядомым кірунку. Пазней некаторых высадзілі прыкладна за два кіламетры ад акцыі, але яны ўсё роўна вярнуліся на мітынг.

Улады сцвярджаюць, што ўдзельнікі акцыі парушалі грамадскі парадак.

Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на пераслед апазіцыйных актывістаў і прэсы ў Азербайджане. У апошнім рэйтынгу свабоды прэсы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Азербайджан заняў 163-е месца з 180.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: