Лідар апазіцыі перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Нігерыі

Цэнтральная выбарчая камісія Нігерыі афіцыйна прызнала Махамаду Бухара пераможцам на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 28 сакавіка.



Паводле канчатковых дадзеных падліку бюлетэняў, Бухара набраў амаль на 2,5 млн галасоў больш, чым яго галоўны супернік Гудлак Джонатан.
 
 
Гэта першы выпадак у гісторыі Нігерыі, калі ўлада пераходзіць да апазыцыйнага лідара ў выніку дэмакратычных выбараў.
 
 
Джонатан заклікаў незадаволеных вынікамі галасавання паважаць канстытуцыйны працэс. Бухара, у сваю чаргу, папрасіў сваіх прыхільнікаў не абражаць апанентаў.
 
 
72-гадовы Бухара ўжо чацвёрты раз балатаваўся на пасаду прэзідэнта.
 
 
Ён кіраваў Нігерыяй з студзеня 1984 па жнівень 1985 года, прыняўшы пасаду пасля ваеннага перавароту ў снежні 1983 года.
 
 
Бі-Бі-Сі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: