Лідэр баевікоў «ДНР» заяўляе, што агонь у Дэбальцава спынены не будзе

Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў, што агонь у Дэбальцава спынены не будзе, — паведамляе расійскі тэлеканал «Лайфньюз».



У Мінску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу на Данбасе з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
 
 
Па выніках перамоваў зацверджаны комплекс мер, накіраваных на імплементацыю вераснёўскіх Мінскіх дамоўленасцей. Акрамя таго, прынята дэкларацыя лідэраў Украіны, Францыі Германіі і РФ у падтрымку гэтых мер.
 
 
Сярод іншага, новыя дамоўленасці, дасягнутыя «нармандскага чацвёркай», прадугледжваюць спыненне агню на ўсходзе Украіны з 00.00 15 лютага, а таксама адвод усіх цяжкіх узбраенняў з украінскай тэрыторыі. Таксама прадугледжаны абмен і вызваленне ўсіх закладнікаў.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: