Лідары краін ЕС наведаюць Кіеў

Еўрапейскія лідэры прыбудуць у нядзелю ў Кіеў для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах з нагоды гадавіны гібелі людзей на Майдане. Пра гэта паведаміла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.



«Шчыра кажучы, гэта запрашэнне прыехаць у Кіеў. У ходзе пасяджэння лідэраў ЕС, на якім прысутнічаў прэзідэнт Пётр Парашэнка, былі запрошаныя ўсе еўрапейскія лідэры», — сказала Грыбаўскайтэ, адказваючы на пытанне тэлеканала LRT, ці будуць прынятыя нейкія рашэнні ў ходзе яе візіту ва Украіну.

Прэзідэнт Літвы адзначыла, што «з нагоды гадавіны гібелі людзей на Майдане будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы».

«Я сустрэнуся з Пятром Парашэнкам, ведаю, што і польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі прыме ўдзел у мерапрыемствах, прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш, а таксама старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск, кіраўнікі іншых краін», — сказала Грыбаўскайтэ.

«Гэта будзе добрая нагода яшчэ раз пагаварыць, ацаніць сітуацыю, і, вядома, выказаць павагу загінулым на Майдане», — дадала яна.

Паводле ru.DELFI.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: