«Liqui Moli» таксама адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі ў 2021

Liqui Moly займаецца вытворчасцю аўтамабільных алеяў.
Нямецкая кампанія «Liqui Moli» таксама адмовілася спансіраваць ЧС па хакеі ў 2021, калі ён будзе праходзіць у Беларусі.

«Бягучая сітуацыя ў Беларусі, а таксама палітыка ўрада, абыходжанне з дэманстрантамі і відавочныя парушэнні правоў чалавека глубока супярэчаць перакананням і каштоўнасцям LIQUI MOLY. Па гэтай прычыне LIQUI MOLY адмовіцца ад спонсарства чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, калі камітэт IIHF захавае рашэнне аб правядзенні спаборніцтваў ў Беларусі», — паведамілі ў кампаніі.

Liqui Moly займаецца вытворчасцю аўтамабільных алеяў. Кампанія на працягу ўсёй гісторыі свайго існавання актыўна падтрымлівае спорт. Але, мабыць, толькі ў тых выпадках, калі спорт сапраўды не тычыцца палітыкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: