Літоўская тэлевізія арганізуе дабрачынны марафон у падтрымку беларусаў і ўкраінцаў

Грамадская арганізацыя Blue/Yellow ў супрацы з Літоўскай тэлевізіяй LRT TV і прадусарскай кампаніяй TymDrym 13 студзеня арганізуе дабрачынную акцыю «Разам да перамогі». Імпрэза, якая ладзіцца пяты раз, упершыню акцэнтуе ўвагу на падзеях у Беларусі.

Ланцуг салідарнасці з Беларуссю. Сярод удзельніц экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце


Як адзначаюць арганізатары , асноўная ідэя застанецца ранейшай, але з некаторымі нюансамі.

Па-першае, трагічныя падзеі для Літвы 13 студзеня 1991 года, калі самаахвярнасць літоўцаў прыспешыла прыход дэмакратыі. Па-другое, працяг барацьбы за мір і свабоду ва Украіне, якая вось ужо 7 гадоў знаходзіцца ў стане вайны з сепаратыстамі ды іх расійскімі памагатымі.

Самае істотнае адрозненне сёлетняй імпрэзы ў тым, што гэтым разам таксама будзе ўлічаная сітуацыя ў Беларусі, народ якой змагаецца супраць рэжыму дыктатара Лукашэнкі.

Падчас анлайн-марафону гледачам прапануюць зрабіць ахвяраванні на дапамогу ўкраінскім салдатам, валанцёрам, гарадскім суполкам, пацярпелым ад вайны, а таксама змагарам за свабоду ў Беларусі.

Пачатак трансляцыі на Беларусь дабрачыннай акцыі «Разам да перамогі» — 13 студзеня а 20.30.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: