Літоўскія эксперты: БелАЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі

Атамная электрастанцыя ў Астраўцы не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі, сцвярджаюць літоўскія спецыялісты, якія азнаёміліся са справаздачай стрэсавых тэстаў БелАЭС і прадставілі міжнароднай групе свае заўвагі.
Літоўская Дзяржаўная інспекцыя па атамнай энергетыцы (VATESI) паведаміла, што Літва сфармулявала больш за 100 заўвагаў датычна ўстойлівасці АЭС да ўздзеяння экстрэмальных сітуацый, піша партал delfi.lt.

Найважнейшае пытанне Літвы аб выбары пляцоўкі для будаўніцтва станцыі ў справаздачы не разглядалася, а таму яно і шэраг іншых пытанняў застаюцца без адказу, адзначаецца ў паведамленні.

«У дадатак да раней Літвой пытаннях, на якія Беларусь да гэтага часу не дала адказаў, азнаямленне са справаздачай стрэсавых тэстаў паказала, што і ў гэтай галіне праект Беларускай атамнай электрастанцыі мае недахопы, якія неабходна ліквідаваць да пачатку пуску першага рэактара», – адзначае ў паведамленні кіраўнік Намеснік начальніка VATESI па ядравай бяспецы Сігітас Шляпавічус заявіў, што праект БелАЭС мае недахопы, якія неабходна ліквідаваць да пачатку пуску першага рэактара.

Рабочая група сцвярджае, што ёй не хапае абгрунтавання ўстойлівасці АЭС на выпадак падзення цяжкага камерцыйнага самалёта, а таксама забеспячэння незалежнасці сістэмы кіравання ў выпадку цяжкіх аварый. Акрамя таго, у Літвы выклікае сумневы аналіз устойлівасці праекта ў выпадку экстрэмальнага землятрусу, бо ён грунтуецца на даследаваннях 1997 года.

Таксама ў справаздачы сцвярджаецца, што ў стрэс-тэстах Астравецкай АЭС не ўлічаны магчымыя наступствы ад лясных пажараў у размешчаных паблізу лясах і іншыя небяспекі, у іх ліку магчымая паводка пасля землятрусу, які можа адбыцца, калі прарвуцца тры штучныя вадаёмы на рацэ Нярыс.

Сфармуляваныя літоўскімі інстытутамі заўвагі і пытанні да 25 студзеня будуць перададзены Еўрапейскай камісіі і міжнароднай рабочай экспертнай групе.

У Літве ў разглядзе справаздачы стрэс-тэстаў БелАЭС ўдзельнічаюць VATESI, Інстытут энергетыкі, кампанія VAE SPB, Ігналінская атамная электрастанцыя (ІАЭС), Літоўская геалагічная служба, гідраметэаслужба краіны, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства энергетыкі, а таксама Агенцтва ўтылізацыі ядравых адходаў.


Паводле belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць