Літва: 27 год Незалежнасці

Сёння ў Літве адзначаецца Дзень абаронцаў свабоды. 27 гадоў таму, 13 студзеня 1991 года, ля Вільнюскага тэлецэнтра жыхары Літвы коштам крывавых ахвяраў прадэманстравалі немагчымасць вяртання да савецкага мінулага.

З нагоды памятнага дня 13 студзеня прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс прыме ўдзел у мностве мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Ён заклікаў жыхароў не толькі ўшанаваць памяць загінулых за свабоду, але і памятаць урокі адзінства і смеласці падчас абароны незалежнасці.

"Цана гэтай вялікай перамогі жорсткая і поўная болю. Таму сёння, успамінаючы загінуўшых за свабоду Літвы, давайце ўспомнім, што гэтыя ахвяры былі ў імя асноватворных каштоўнасцяў народа, дзеля нашай агульнай будучыні. Таму героі народа абавязалі далейшыя пакаленні ў адзінстве ствараць нашу дзяржава, прыкладаць усе намаганні, каб дамагацца дабрабыту людзей і расквіту Літвы. Давайце ўспомнім і пра тое, што ніякія геапалітычныя вятры не задзьмуць наша полымя свабоды, якое назаўсёды запалілі вогнішчы 13 студзеня", — сказаў Скверняліс.


Спікер парламента Віктарас Пранцкеціс сказаў, што Літва, абараніўшы 13 студзеня сваю свабоду, зараз сутыкаецца з новымі выклікамі, таму дух змагароў за свабоду павінен захоўвацца назаўсёды.

"Дзеянні, накіраваныя супраць Літвы, цяпер змяніліся. 13 студзеня нас атакавалі танкамі і аўтаматамі, пазней — нафтавымі і газавымі трубамі. Сёння зневажаюць нашу памяць і атакуюць нашы каштоўнасці. 13 студзеня ноччу мы абаранялі Літву толькі сабой. Сёння мы павінны рабіць гэта сваёй свядомасцю і адукацыяй", — сказаў Пранцкетис.

Паводле яго слоў, жыхары, якія праявілі адзінства 13 студзеня, павінны заставацца адзінымі і ў справе далейшага будавання Літвы.

"Тыя з нас, хто памятае тую ноч, якая была 27 гадоў таму, памятаюць агрэсію і час невядомасці. Мы памятаем жах, але памятаем і надзею. Надзею на вяртанне свабоды, стаць свабоднымі. У тую ноч людзі, якія баранілі Літву — мужчыны, жанчыны і дзеці — былі смелымі і вернымі сваім каштоўнасцям. бБў страх, але не было карыслівасці. Толькі дзякуючы іх самаахвяраванню і рашучасці сёння мы вольныя", — сказаў Пранцкеціс.

Паводле яго слоў, 13 студзеня, Дзень абаронцаў свабоды, навечна ўрэзаўся ў гісторыю Літвы, гэта быў пункт пералому.

"Цяпер ужо 28-ы год незалежнасці, за гэты час мы вырасцілі нашых дзяцей, ды і ўнукі ўжо падраслі. Разам вырасла і дэмакратычная Літва. Зараз мы — дзяржава, якую чуюць у ААН, НАТА, ЕС. Мы адчуваем рэальную падтрымку саюзнікаў. Такі Літва сустракае сваё стагоддзе — нас паважаюць і мы паважаем іншых", — сказаў спікер.

Учора, 12 студзеня, у вокнах дамоў жыхароў Літвы ў розных гарадах запаліліся свечкі ў памяць аб суайчынніках, якія загінулі 13 студзеня 1991 гады ў сцен віленскай тэлевежы.

Таксама свечкі былі запаленыя і ў вокнах агульнаадукацыйных устаноў Літвы.

ajc.lt

ajc.lt

Акцыя "Памяць жывая, бо сведчыць" (Atmintis gyva, nes liudija), прысвечаная ўшанавання літоўцаў якія загінулі ў 1991 годзе, праводзілася ў Літве ўжо ў 11 раз. Яе працягнула паленне вогнішчаў каля сцен Cейму і тэлевізійнай вежы ў сталіцы Літвы.

Генеральная пракуратура Літвы паведаміла, што па справе аб падзеях 13 студзеня, якая разглядаецца ў Віленскім акруговым судзе, ужо апытана больш за 150 сведак. Цяпер суд праводзіць апытанне сведак, паведамляе BNS. Абвінавачванні ў вайсковых злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці прад'яўленыя 67 асобам. Гэта грамадзяне Расіі, Украіны і Беларусі, якія ў той час займалі кіруючыя пасады ў Кампартыі СССР, міністэрствах абароны, унутраных спраў, у КДБ і іх ваенізаваных падраздзяленнях. Двое абвінавачаных паўстануць перад судом, беручы ўдзел у працэсе, астатніх будуць судзіць завочна, паколькі яны схаваліся ад крымінальнага пераследах ў іншых краінах.

За ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці Крымінальны кодэкс Літвы прадугледжвае пазбаўленне волі аж да пажыццёвага зняволення.

Як адзначаюць пракуроры, гэта першая справа ў гісторыі Літвы, калі ўсе матэрыялы папярэдняга расследавання былі аблічбаваныя. Такое рашэнне было прынята не толькі з мэтай палягчэння ходу судовага працэсу, але і дзеля гістарычнай каштоўнасці дакументаў. Дапамог Дзяржаўны цэнтральны архіў Літвы, у якім было рэстаўравана больш за паўтары тысячы розных архіўных дакументаў у кепскім стане.

Паводле delfi.lt, baltnews.lt


Каментаваць