Літва аб Дзяржпагранкамітэце Беларусі: «Мы разумеем, што гэта палітычныя дзеянні»

Намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Літвы Відас Мачайціс сёння ў інтэрв'ю Delfi распавёў, што сітуацыя з беларускімі калегамі на дадзены момант вельмі складаная.
«Яны не ідуць на абмен інфармацыяй аб нелегальнай кантрабандзе і міграцыі», — сказаў літоўскі памежнік. Ён таксама прывёў прыклад беларусаў, якія сталі выключэннем з правіла. Іх ўцёкі з Беларусі прывялі да імгненнай рэакцыі Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

«Мы разумеем, што гэта палітычныя дзеянні. Калі мы паведамляем ім пра тое, што былі затрыманыя грамадзяне Ірана ці ж Сірыі, то яны на гэта ніяк не рэагуюць і не прызнаюць. Як толькі затрымалі чацвярых грамадзян Беларусі і аднаго з Расіі, то яны адразу ж выйшлі на сувязь і папрасілі вярнуць гэтых людзей назад. Гэтыя людзі ўжо атрымалі прытулак у Літоўскай Рэспубліцы і жывуць тут», — распавёў Відас Мачайтис.

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 14 чэрвеня начальнік першага галоўнага ўпраўлення Дзяржпагранкамітэта палкоўнік Андрэй Філатаў таксама прыгадаў выпадак, калі на літоўска-беларускай мяжы затрымалі чатырох беларусаў і расіяніна, падакаралі на парушэнне дамоўленасцяў літоўскімі памежнікамі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: