Літва адкрывае межы. Ці гатова яна пускаць беларусаў?

З 1 чэрвеня Літва адкрывае свае межы для грамадзян іншых краін. Акрамя таго, жыхарам некаторых краін не трэба будзе праводзіць 14 дзён у ізаляцыі. 


Калі ў краіне за апошнія 14 дзён на 100 000 жыхароў было зафіксавана 15-25 выпадкаў каронавіруса (COVID-19), то яе жыхары могуць прыехаць у Літву, але ім давядзецца правесці ў ізаляцыі 14 дзён. Калі колькасць выпадкаў за два тыдні будзе 15 і менш на 100 000 жыхароў, то прыезджым ізалявацца не прыйдзецца. Спісы такіх краін Міністэрства аховы здароўя будзе абнаўляць кожны панядзелак, паведамляе delfi.lt.

Грамадзяне Літвы могуць вяртацца з любой краіны, але ім давядзецца правесці ў ізаляцыі 14 дзён, калі ў краіне, з якой яны прыехалі, колькасць выпадкаў захворвання ў апошнія 14 дзён была больш за 15 на 100 000 жыхароў. Самаізаляцыя не патрэбна па прыездзе з Люксембурга, Нідэрландаў, Італіі, Даніі, Польшчы, Румыніі, Францыі, Фінляндыі, Германіі, Чэхіі, Эстоніі, Аўстрыі, Балгарыі, Латвіі, Венгрыі, Нарвегіі, Швейцарыі, з Кіпра, з Грэцыі, Ісландыі, Славакіі, Харватыі, Славеніі і Ліхтэнштэйна. З умовай самаізаляцыі можна прыехаць з Мальты, з Ірландыі і Іспаніі. Трэба памятаць, што спісы, якія абвяшчаюцца па панядзелках, не будуць сталымі — яны будуць змяняцца з улікам рэальнай сітуацыі, таму жыхары павінны ўвесь час сачыць за інфармацыяй.

Таксама варта ўлічваць, што калі нейкая краіна трапляе ў спіс, гэта не значыць, што грамадзян Літвы ў яе ўпускаюць — агульнай дамоўленасці паміж усімі краінамі ЕС не існуе. Аднак тыя ж умовы дзейнічаюць ва ўсіх краінах Балтыі-Літве, Латвіі і Эстоніі. Гэты парадак распаўсюджваецца на замежнікаў з краін Еўрапейскай эканамічнай прасторы, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі. Рашэнне адносна грамадзянаў трэціх краін пакуль не прынята.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: