Літва адзначае Дзень абаронцаў свабоды

Сёння ў Літве адзначаецца Дзень абаронцаў свабоды і 26-я гадавіна трагічных падзей 13 студзеня 1991 года.
© DELFI (M. Ažušilio nuotr.)

© DELFI (M. Ažušilio nuotr.)

Раніцай 13 студзеня жыхары Літвы ўзялі ўдзел у грамадзянскай акцыі «Памяць жывая, бо сведчыць» і запалілі ў дзяржустановах, школах на падваконніках свечкі. Пройдуць і іншыя мерпрыемствы па ўшанаванні памяці абаранцоў свабоды.

***

Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў 10 студзеня 1991 года патрабаваў аднавіць на тэрыторыі рэспублікі дзеянне савецкай канстытуцыі. А калі гэта не адбылося, пачалі працаваць уведзеныя войскі. На працягу наступнага дня савецкія часці занялі некалькі ключавых пунктаў, у тым ліку Дом друку і рэтрансляцыйны цэнтр у Германіі.

У адказ на гэта старшыня Вярхоўнага Савета рэспублікі Вітаўтас Ландсбергіс заклікаў прыхільнікаў незалежнасці не дапусціць захоп ўрадавых будынкаў і важнейшых абʼектаў інфраструктуры.  У парламента і тэлецэнтра ўзняліся барыкады.

Браць сілай парламент не рызыкнулі. Трагедыя адбылася ля тэлецэнтра: загінулі 14 чалавек, амаль усе — мірныя жыхары, сотні былі параненыя.


У 1999 годзе ў справе аб падзеях 13 студзеня за стварэнне антыдзяржаўных арганізацый і іншыя злачынствы шэсць чалавек атрымалі турэмныя тэрміны.

Па справе аб ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці падчас падзей 13 студзеня абвінавачваюцца 66 грамадзян Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі.  Справа разглядаецца ўжо год. Цяпер праводзіцца апытанне пацярпелых ад савецкай агрэсіі.

 У кастрычніку Віленскі акруговы суд прыняў рашэнне апытаць у якасьці сведкі былога прэзідэнта Савецкага Саюза Міхаіла Гарбачова, паведамляе  delfi.lt.

Нягледзячы на ​​тое, што суд трыма спосабамі — электронным і звычайным лістом, зваротам праз міністэрства юстыцыі накіраваў позвы М. Гарбачову, яго прадстаўнікі сцвярджаюць, што нічога не атрымлівалі.

Пры гэтым былы кіраўнік атрада спецпрызначэння «Альфа», таксама абвінавачаны па справе аб падзеях 13-га студзеня, Міхаіл Галаваты заявіў,  што крывавыя падзеі не маглі адбывацца без ведама М. Гарбачова. Былы кіраўнік Цэнтральнага камітэта Кампартыі Літвы, таксама абвінавачаны ў справе аб падзеях 13 студзеня, генерал Альгімантас Науджюнас таксама заявіў, што асабіста М. Гарбачоў загадаў ажыццявіць спецаперацыю ў Вільні. 

Паводле замежных СМІ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: