Літва. Ці плаціць за «Акт пра незалежнасць»?

Літва толькі-толькі адзначыла стогадовы юбілей незалежнасці, як выбухнуў скандал.

Людас Мажыліс, «Акт пра незалежнасць Літвы» і Літоўская Тарыба. Фота delfi.lt

Прафесар Людас Мажыліс абурыўся тым, што за магчымасць убачыць арыгінал «Акту пра незалежнасць Літвы», трэба плаціць грошы. Кожны, хто хоча пабачыць рэліквію, павінен заплаціць чатыры еўра.

Напэўна, не толькі прафесар, але і шмат літоўцаў супраць такой практыкі, але Людас Мажыліс — асаблівая фігура. Менавіта ён знайшоў арыгінал акта, які лічыўся згубленым з 1940 года, у дыпламатычным архіве Германіі ў сакавіку 2017-га.

У студзені 2018 года Германія перадала Літве дакумент у карыстанне тэрмінам на пяць гадоў. Падаецца, што за гэтыя пяць гадоў Вільнюс збіраецца някепска зарабіць на атракцыёне з актам.

 Самі ўлады тлумачаць увядзенне таксы за прагляд «Акта пра незалежнасць Літвы» праблемамі бяспекі. Маўляў, для таго, каб дакумент не скралі, патрэбная ахова, якой, адпаведна, трэба добра плаціць. У сваю чаргу, Людас Мажыліс лічыць, што ў Літве хапае патрыётаў, якія могуць бясплатна ахоўваць сакральны для іх дакумент.

Паводле літоўскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: