Літва хоча аднавіць чыгунку да Гродна

Міністр транспарту і камунікацый Літвы Яраслаў Наркевіч на нефармальнай сустрэчы міністраў прапанаваў аднавіць чыгуначную лінію да Гродна, паведамляе reform.by са спасылкай на прэс-службу ведамства.
Праект аднаўлення чыгуначнай лініі можа быць рэалізаваны праз 4 гады. Чакаецца, што пасля аднаўлення ўчастка чыгункі Марцінконіс-Друскінінкай-Дзяржаўная мяжа з Беларуссю з'явіцца некалькі новых чыгуначных маршрутаў: Вільня-Друскінінкай, Вільня-Гродна, Друскінінкай-Гродна, Варана-Друскінінкай. Плануецца, што новая чыгуначная лінія будзе перавозіць каля 180 тысяч пасажыраў і 1,5 мільёнаў тон грузу.

Чыгуначная лінія Друскінінкай-Гродна спыніла працу ў 1991 годзе пасля ўстанаўлення дзяржаўнай мяжы паміж Літвой і Беларуссю. У Літве ўчастак заканчваецца на станцыі Марцінконіс ў 50 кіламетрах ад Гродна.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: