Літва хоча дапамагчы Беларусі «захаваць хоць нейкую частку незалежнасці»

Прэзідэнт Гітанас Науседа сказаў, што Літва гатовая даць Беларусі магчымасць імпарту нафты праз Літву як альтэрнатыву імпарту з Расеі.
Klaipėdos nafta © Bendrovės archyvas

Klaipėdos nafta © Bendrovės archyvas


У інтэрв'ю CNN Гітанас Науседа сказаў, што  можа дапамагчы Беларусі, залежнай ад расійскай нафты, "захаваць хаця б нейкую частку незалежнасці". "Напрыклад, шляхам стварэння альтэрнатыўных каналаў імпарту нафты праз наш порт, паколькі цяпер яны цалкам залежаць ад расейскага газаправода. Яны шукаюць альтэрнатыву. Ёсць Літва", — сказаў Науседа. 


На пытанне, як на гэта адрэагуе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, Науседа адказаў: "Не думаю, што ён будзе задаволены, калі пачуе гэта". "Але я думаю, што наш абавязак дапамагчы ім", — дадаў ён.

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс у верасні пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім заявіў, што Літва і Польшча разглядаюць праекты, якія маглі б дапамагчы Беларусі здабыць энергетычную незалежнасць ад Расеі. Ён сказаў, што разглядаецца дыверсіфікацыя крыніц з дапамогай літоўскай інфраструктуры. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней сказаў, што яго краіна можа імпартаваць нафту праз Польшчу і краіны Балтыі, калі ёй не ўдасца дамовіцца з Расіяй аб падатках. Літва валодае тэрміналам звадкаванага прыроднага газа. Кіруючая ім кампанія Klaipėdos nafta адзначае, што яна гатовая да супрацоўніцтва з Беларуссю, калі тая вырашыць імпартаваць газ. Па дадзеных кампаніі, яна ўжо дапамагала беларускім прадпрыемствам не толькі экспартаваць, але і імпартаваць нафтапрадукты.

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!