Літва, Латвія і Румынія падрыхтавалі план еўрапейскай дапамогі для Беларусі

Літва на найбліжэйшым саміце ЕС прадставіць план дапамогі Беларусі ў перыяд "пасля Лукашэнкі", перадае ТАСС.

Па словах прэзідэнта Гітанаса Науседы, план прадугледжвае доступ Беларусі да рынку ЕС, фінансавых рэсурсаў, дыверсіфікацыю энергетычнага сектара, дапамогу грамадзянскай супольнасці, няўрадавым арганізацыям

Гэты план Вільнюс падрыхтаваў з партнёрамі з Рыгі і Бухарэста. Ён будзе прапанаваны Беларусі пасля таго, як ад улады сыдзе Аляксандр Лукашэнка. Вільнюс прадставіць свае напрацоўкі на бліжэйшай сустрэчы ЕС у вярхах. Пра гэта было заялена на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

"Неабходна думаць аб заўтрашнім дні. Мы — Літва, Латвія, Румынія — прапануем пакет мер для постлукашэнкаўскага перыяду, каб дэмакратычная Беларусь аднавілася. Паспрабуем прадставіць яго на бліжэйшым саміце Савета Еўропы", — сказаў ён.

План, па словах прэзідэнта, прадугледжвае лепшы доступ Беларусі да рынку ЕС, фінансавых рэсурсаў, дыверсіфікацыю энергетычнага сектара, дапамогу грамадзянскай супольнасці, няўрадавым арганізацыям. "Мяркую, што Еўропа ў сілах зрабіць [для Беларусі] вельмі многае, — сцвярджаў ён. — Веру ў будучыню Беларусі, у добрае, сяброўскае, мірнае суседства".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: