Літва мае кепскія прадчуванні. Ірак падвоіў авіярэйсы ў Мінск

У Літве асцерагаюцца, што гэта можа прывесці да павелічэння колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у краіну з тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Ежедневник».

Учора ўвечары міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс па тэлефоне пагаварыў іракскім міністрам замежных спраў і настойліва заклікаў вырашыць праблему нелегальнай міграцыі з дапамогай авіяканалу з Багдаду ў Мінск. Літва выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды павелічэння з двух да чатырох авіярэйсаў на тыдзень з Багдада ў Мінск.

Варта адзначыць, што міністры сустракаліся ў Іраку ўсяго тыдзень таму, 15 ліпеня, дзе якраз абмяркоўваліся пытанні перакрыцця каналаў нелегальнай міграцыі праз Мінск. І вось праз тры дні авіякампанія Iraqi Airways павялічыла з двух да чатырох на тыдзень колькасць авіярэйсаў у Мінск. Як піша Zerkalo.io, такое рашэнне прынята на падставе даручэння міністра транспарту Ірака Насэра аль Шыблі ў сувязі з ростам попыту на такія палёты. На бліжэйшыя дні ўсе квіткі прададзеныя.

Іракскі міністр абяцаў бліжэйшым часам разабрацца ў матывах рашэння пра павелічэнне авіярэйсаў.

«Я яшчэ раз паўтарыў, што ўдзел у любой магчымай злачыннай схеме Беларусі наносіць асаблівую шкоду рэпутацыі Ірака як краіны, якая заявіла аб прыхільнасці да шляху дэмакратыі і міру. Не толькі Літва, увесь Еўрапейскі саюз чакае, што Багдад прыме меры супраць арганізатараў злачыннай сеткі, якая займаецца кантрабандай людзей», — сказаў Ландсбергіс.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: