
© Itar-Tass / Scanpix
Сваю пазіцыю Літва пацвердзіла пасля таго, як Эстонія вырашыла не прызнаваць расейскія пашпарты, выдадзеныя жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей з 24 красавіка, калі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін зацвердзіў спрошчаны парадак прадастаўлення грамадзянства жыхарам гэтых абласцей. МЗС Літвы адзначае, што настрой не прызнаваць такія пашпарты не раз дэклараваўся ў розных міжнародных фарматах. "У дадзены момант у Брусэлі вядуцца дыскусіі, у якіх дзяржавы-члены разам з ведамствамі ЕС шукаюць спосабы, як рэалізаваць тэхнічна скаардынаваную і адзіную палітыку ЕС па непрызнанні такіх пашпартоў", — паведамляе міністэрства. "Мы прытрымліваемся пазіцыі, што калі Еўракамісія зацвердзіць адпаведныя вехі, усе члены ЕС на аснове агульнага падыходу разам не прызнаюць гэтыя пашпарты. Калі не атрымаецца прыйсці да агульнай згоды, будуць уведзены аднабаковыя меры", — гаворыцца ў адказе МЗС.