Літва перастане прымаць прашэнні аб прытулку на сваёй тэрыторыі

Нерэгулярныя мігранты не змогуць падаць прашэнне аб прыстанішчы, перайшоўшы мяжу з Літвой.


Праект змен у закон ужо «амаль узгоднены», заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на Delfi.lt.

Паводле новых правілаў, падчас экстрэмальнай сітуацыі, якая цяпер абвешчана ў краіне, падаць прашэнне можна будзе:

  • у пунктах памежнага кантролю;
  • у транзітных зонах;
  • у пасольствах і консульствах Літвы;
  • у Дэпартаменце міграцыі, калі прыбыццё ў Літву было законным.

У Літву праз беларускую мяжу сёлета трапілі больш за 4100 мігрантаў, каля 2200 развярнулі на мяжы, яшчэ каля 100 мігрантаў вярнулі ў краіны паходжання.

Літоўскі бок абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў спрыянні і нават арганізацыі «міграцыйнага крызісу» на беларуска-літоўскай мяжы.

13 верасня польскія памежнікі зафіксавалі 249 спроб незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы, 12 мігрантаў затрымалі, астатніх развярнулі. Латвійскія памежнікі спынілі 19 спроб. Літоўскія — каля 20.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: