Літва прысвоіла асаблівы статус Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту

У сераду ўрад Літвы надаў асаблівы статус дзеючаму ў Вільні беларускаму Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ).
ehu.lt

ehu.lt

Вышэйшая навучальная ўстанова прызнаная дзеючай ва ўмовах выгнання па палітычных матывах.

Міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў на пасяджэнні ўрада, што гэты статус забяспечыць бесперапыннасць дзейнасці ўніверсітэта.


Чытайце таксама:
ЕГУ яшчэ вернецца ў Беларусь


На дзеючы ў выгнанні універсітэт, у адпаведнасці з нядаўна прынятымі законамі, могуць распаўсюджвацца іншыя крытэрыі ацэнкі якасці навучання, чым у дачыненнi да iншых вышэйшых навучальных устаноў.

З-за негатыўнай ацэнкі экспертаў ЕГУ пагражала спыненне дзейнасці. У прадстаўленай у канцы 2017 года справаздачы экспертаў стратэгічнае кіраванне ЕГУ, а таксама яго навуковая ці мастацкая дзейнасць ацэньваліся негатыўна. Але ў пачатку красавіка міністр адукацыі Альгірдас Манкявічус выдаў новую ліцэнзію на дзейнасць універсітэта. 
 
ЕГУ — прыватны ўніверсітэт, заснаваны ў 1992 годзе ў Мінску і пасля закрыты урадам Беларусі. 15 гадоў таму вышэйшая навучальная ўстанова прыняла запрашэнне ўрада Літвы і пераехала ў Вільню.

З моманту заснавання ўніверсітэта дыпломы атрымалі больш за 3000 выпускнікоў, і дыпломы больш за 2000 з іх былі ўручаны ўжо ў Вільні.

У 2019 годзе ЕГУ абяцае навучаць студэнтаў па дзевяці навучальных праграмах.

Асноўнымі фінансавымі спонсарамі ўніверсітэта з'яўляюцца Еўрапейская камісія, Шведскае агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве ў мэтах развіцця (SIDA) і Міністэрства замежных спраў Літвы.

ru.delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!