Літва спыніла яшчэ 137 мігрантаў

З 137 замежнікаў, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу, 106 мелі іракскія дакументы або прадставіліся грамадзянамі гэтай краіны. 

На мяжы Літвы з Беларуссю  ў гэтым годзе было затрымана ўжо 3282 мігранты, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе onliner.by.

Частку мігрантаў пачалі адпраўляць у намётавы гарадок на палігоне ў Руднінкаі. "Іх перавозяць, паколькі ў памяшканнях застаў месцаў даўно няма", — сказаў Delfi прадстаўнік САДГ Гедрус Мішуціс.

У лагер будуць перавозіць у асноўным адзінокіх мужчын, якія знаходзяцца на заставах. Сем'і імкнуцца размяшчаць у стацыянарных будынках: інтэрнаце памежнікаў, цэнтры рэгістрацыі замежнікаў.

У Руднінкаі на гэтым тыдні разгарэўся канфлікт: мясцовыя жыхары блакавалі праезд да палігона, калі даведаліся, што там плануюць размясціць 1500 мігрантаў. Цяпер эмоцыі сцішыліся: паведамляецца, што з жыхарамі дасягнутая дамоўленасць. Жыхарам абяцалі, што для пачатку на палігоне паселяць 300 мігрантаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: