Літва стварыла магчымасць прасіць прытулку ў пасольстве краіны ў Мінску

Ад серады Літва стварыла магчымасць прасіць прытулку ў пасольстве краіны ў Беларусі. Гэта прадугледжана ва ўказе, падпісаным у аўторак міністрам абароны Арвідасам Анушаўскасам, які замяшчае кіраўніка МЗС.

Пасольства Літвы ў Мінску


Да гэтага часу літоўскія памежнікі заклікалі мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасекчы мяжу з Беларуссю, прасіць прытулку на кантрольных памежных пастах, піша «Наша Ніва» са спасылкай на Delfi.lt.

«Прашэнні замежных грамадзян аб прадастаўленні прытулку могуць падавацца ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце, які ўступіў у сілу ў сераду.

Магчымасць прасіць прытулку ў дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы прадугледжана ў прынятых 10 жніўня папраўках да закона аб прававым статусе замежнікаў, аднак у рэчаіснасці гэта не прымянялася, пакуль МЗС не прыняў заканадаўчы акт па рэалізацыі гэтага палажэння.

Раней віцэ-міністр унутраных спраў Арнолдас Абрамавічус заяўляў, што мігранты, якіх разварочваюць на мяжы, ні разу не падавалі прашэнні аб прытулку на КПП, бо ў большасці з іх няма дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, і па гэтай прычыне беларускія службы не прапускаюць іх праз свае пункты.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: