Літва ўзгадвае абаронцаў свабоды

У Літве 13 студзеня аддаюць даніну памяці абаронцам свабоды, якія загінулі 29 гадоў таму пры савецкай агрэсіі.
Фота Vida Press 

Фота Vida Press 

У 8 гадзін раніцы ў школах, установах і арганізацыях Літвы звычайна запальваюць свечкі, якія сімвалізуюць памяць, адзінства і перамогу над савецкімі агрэсарамі. Прэзідэнт Гітанас Наусуда запаліць свечкі разам з вучнямі віленскай прагімназіі Rytas ("Раніца"). З нагоды Дня абаронцы свабоды ў Сейме праходзіць урачыстае мерапрыемства, на якім адбудзецца ўручэнне Прэміі свабоды партызану Альбінасу Кентрэ.



Памяць загінуўшых ушануюць на Антакальніскіх могілках. Пры спробе захопу савецкімі вайскоўцамі часткамі і спецпадраздзяленнямі віленскай тэлевежы і будынку Літоўскага радыё і ТБ у ноч на 13 студзеня 1991 года загінулі 14 чалавек, больш за 800 чалавек атрымалі раненні. Улады СССР паспрабавалі ваеннай сілай скінуць законную ўладу ў Літве, якая 11 сакавіка 1990 года аб'явіла аб незалежнасці.


Віленскі акруговы суд у мінулым годзе прызнаў былога міністра абароны СССР Дзмітрыя Язава і яшчэ больш за 60 былых савецкіх службовых асоб і афіцэраў вінаватымі ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Яны завочна прысуджаныя да пазбаўлення волі.

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: